Палац Радзівілаў у Паланэчцы
Дворец Радзивиллов
конец XVIII—начало XIX вв.
д.Полонечка, Барановичский район, Брестская область
Выгляд з боку пад'езда. Палац пабудаваны ў стылі ампір у пачатку XIX ст. Цэнтральны двухпавярховы корпус з ашклёнымі галерэямі злучаны з бакавымі аднапавярховымі флігелямі. Цэнтральны рызаліт крапаваны пілястрамі-гермамі, у франтоне фамільны герб. На другім плане пейзажны парк. Палац захаваўся. На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку 1876 г. надпіс: «Паланэчка 18 ліпеня. Князь Мікалай Радзівіл. Губ. Мінская».
Комплекс уключаў: Палац, аранжарэю (не захавалася), уязную браму (не захавалася), млын (не захаваўся), капліцу-пахавальню (не захавалася), гаспадарчыя пабудовы (не захаваліся), парк.