Четверг
02.05.2024
14:45
Приветствую Вас Гость | RSS Главная | | Регистрация | Вход
Меню сайта

Форма входа

Категории раздела
Новости.Беларусь [47]
Новости.Мир [3]
История современности [1]
Забытые страницы
Проекты [3]
Перспективы туризма

Поиск

free counters
Праздники сегодня

Главная » 2011 » Октябрь » 30 » Чым для нас ёсць Дзяды?
03:58
Чым для нас ёсць Дзяды?
2 лicтапада на Беларусi будуць адзначаць адно з самых аўтэнтычных i асабiстых святаў, якое сягае сваiмi каранямi дахрысцiянскай мiнуўшчыны — Дзяды. Адкуль пайшла традыцыя памiнання продкаў? Што рабiлi ў гэты дзень нашыя папярэднiкi i што робiм цяпер мы? Як на Дзяды адбыўся прарыў грамадскай свядомасцi беларусаў?
 
Вытокi Дзядоў

Дзяды — так нашыя папярэднiкi-паганцы называлi Дзень памяцi продкаў. Гэты народны абрад вынiкае яшчэ з дахрысцiянскага культу продкаў. Лiчыцца, што на Дзяды душы памерлых наведваюць жывых нашчадкаў, каб упэўнiцца, што ў iх жыццi ўсё iдзе, як мае быць. Характэрна, што у Беларусi Дзядамi называлi ўсiх памерлых, у тым лiку дзяцей i немаўлят.
 
Традыцыйна Дзяды спраўляўся да шасцi разоў на год: масленiчныя, радаўнiцкiя, траецкiя (духаўскiя або стаўроўскiя), пятроўскiя, але галоўнымi лiчылiся менавiта Восеньскiя Дзяды (Змiтраўскiя). Калi ўвесну на Радаўнiцу мы iдзем да могiлак, каб навесцi там парадак, адведаць продкаў i атрымаць iхняе блаславенне, дык увосень мы запрашаем iх да сябе ў хату. Каб аддзячыць за дапамогу i заступнiцтва.
 
У сучаснай Беларусi праваслаўныя адзначаюць Змiтраўскiя Дзяды ў першую суботу перад 8 лiстапада (сёлета - 1 лістапада). Каталiкi ўспамiнаюць усiх памерлых 2 лiстапада. Дзяржаўны Дзень памяцi — 2 лiстапада — яшчэ некалькi год назад быў у Беларусi не толькi святочным, але i выхадным днём.
 
Рытуалы Дзядоў
 
Рытуал Дзядоў у найбольш архаiчнай форме захаваўся толькi ў беларусаў.
 
"Да нас не забудзьце, прыходзьце, Дзяды;
Хопiць малiтваў у мяне i яды
З сёлаў забытых, з лагчын i бароў
I з наднямонскiх старых цвiнтароў.
У дом мой плывеце на светла агню,
Вокны шырокiя Вам адчыню;
Гэдак прыходзьце, як колiсьць жылi,
Весткi прыносце iз роднай зямлi", — пiсала Ларыса Генiюш.
 
У дзень памяцi продкаў беларусы па завядзёнцы з самага ранку прыбiралi хату, мылiся ў лазнi, пакiдаючы крыху вады i венiк для дзядоў. Не шкадуючы прыпасаў, гатавалi вячэру, каб пачаставаць i ўлагодзiць продкаў. "Пацярпi безь яды - пачакай на Дзяды", "На Дзяды многа яды", — павучаюць беларускiя прыказкi. На стол ставiлi сем i болей няцотных святочных i абрадавых страў: куцця, клёцкi, блiны, мяса, яечня… Паводле звычаю, ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалi па кавалачку для нябожчыкаў i пакiдалi на ноч. А яшчэ пакiдалi на стале чысты прыбор — для апошняга ў хаце нябожчыка.
 
Перад тым як сесцi вячэраць, гаспадар тры разы абыходзiў са свечкай стол, адчыняў вокны i дзверы i клiкалi па iмёнах продкаў: "Святыя Дзяды! Завем Вас, хадзiце да нас, ляцiце да нас, чым толькi хата багата, што ёсць тут — усё для Вас ахвяраваў!"  У хаце запальвалiся свечкi, усе згадвалi добрым словам памерлых дзядоў i прадзедаў. Пасля вячэры ўсе жадалi гасцям з ТАГО свету: "Святыя дзяды! Елi i пiлi — iдзiце да сябе!".
 
Дзяды пераменаў
 
 
Пачынаючы з 30 кастрычнiка 1988 году Дзяды набылi для беларусаў грамадзкую значнасць. Менавiта ў той дзень тысячы мiнчукоў пад кiраўнiцтвам новастворанага грамадска-палiтычнага руху "Беларускi Народны Фронт "Адраджэньне" накiравалiся ад Маскоўскiх могiлак да ўрочышча Курапаты, дзе ў гады сталiнiзму супрацоўнiкi НКВД вынiшчылi тысячы нi ў чым невiнаватых людзей. Народ упершыню адкрыта выказаў грамадзянскую пазiцыю, а ўлады БССР таксама ўпершыню жорстка разагналi мiрнае шэсце.
 
У iнтэрв'ю "Польскаму радыё для замежжа" пiсьменнiк i гiсторык Уладзiмiр Арлоў узгадаў, як выглядала шэсце на Дзяды 20 гадоў таму:
 
Уладзiмiр Арлоў
Уладзiмiр Арлоў: "Сябры, сёньня мы сабраліся, каб памянуць нашых продкаў. Усіх, хто жыў на гэтай зямлі і лёг у яе за 1000 гадоў беларускай гісторыі".
 
"Векапомныя Дзяды здолелi ўскалыхнуць грамадзтва й даць яму новыя iдэалы й арыентыры. У той дзень тысячы людзей сабралiся каля Ўсходнiх могiлак. Людзi былi з усёй Беларусi. Я прыехаў з Полацку. Уваход на могiлкi быў перакрыты. Калi параўнаць колькасна, то ўлады кiнулi на ўстрыманьне гэтага нашага iмкненьня ня менш сiлы, чым было нас.
 
Мiтынг каля могiлак, як меркавалася, правесьцi не ўдалося. Пасьля таго, як некалькi ўдзельнiкаў былi арыштаваныя, як быў вырваны з рук сiлавiкоў Зянон Пазьняк, было вырашана iсьцi на Курапаты. Так i сталася. Большая частка ўдзельнiкаў вырушыла па дарозе на Курапаты. Пасьля Зянон Пазьняк запрапанаў вельмi слушны, як на той момант, манэўр. Калi ўсе машыны зь сiлавiкамi паехалi на Курапаты, мы павярнулi ў поле й там пачалi мiтынг. Пасьпеў выступiць я, Зянон Пазьняк i прачытала свой верш Тацьцяна Зiненка. Усё адбывалася ў шчыльным коле мiлiцыi i ўнутраных войскаў…
 
Калона па дарозе у Курапаты
30 кастрычніка 1988 году. Калона дэманстрантаў па дарозе у Курапаты
 
Пасьля нашага выступу адзiн хлопчык расшпiлiў сваё палiто, ён быў абкручаны бел-чырвона-белым сьцягам. Сьцяг быў узьняты. Гэта было першае ўзьняцьцё нацыянальнага сьцягу за некалькi апошнiх дзесяцiгодзьдзяў. Прагучала каманда: „Расьсякай". На нас кiнулiся сотнi выканаўцаў гэтага загаду. Так i завершылiся Дзяды, але розгалас аб iх быў магутны. Пра яго пачулi ня толькi на тэрыторыi былога Савецкага Саюзу, а й па-за межамi.
 
 Мiтынг У Курапатах
 
Адзiн з нашых пiсьменьнiкаў Вiктар Касько тады напiсаў, што на Дзяды iшло насельнiцтва, а вяртаўся народ…".
 
Дзяды i камунiзм 
 
Вiдавочна, что гiстарычны мiтынг у "Курапатах" нiколi не адбыўся б без эпахальнага артыкула Зянона Пазьняка i Яўгена Шмыгалёва ў газеце "Лiтаратура i мастацтва" "Курапаты - дарога смерцi", якi стаў дэтанатарам грамадскага выбуху, распачаўшы новую эпоху ў гiсторыi Беларусi.
 
20 гадоў мiнула з таго часу. Савецкага Левiяфана не iснуе ў прыродзе, мы з вамi жывём ў суверэннай краiне, якой так праглi дэманстранты 1988-га. Тым не менш, адказаў на многiя пытаннi, якiя прагучалi тым пахмурным лiстападаўскiм днём, няма дасюль.
 
 
Дзяды-2007
Шэсце ў Купараты на Дзяды-2007
 
"Вiнаватыя ў генацыдзе ня маюць тэрмiну даўнасьцi. Бальшавiзм як сацыяльная катэгорыя не павiнен мець шанцаў на аднаўленьне. Краiна, якая ня здатная адкрыта асудзiць памылкi свайго недалёкага мiнулага, асуджаная на iх паўтор у будучынi", - гаворыцца ў абвiнаваўчам заключэннi.  
 
 
Наконаднi аднаго з самых беларускiх святаў TUT.BY запытаўся: "А што для вас значаць "Дзяды"
 
Аляксандр ВАЙТОВIЧ, акадэмiк, экс-старшыня Прэзiдыума НАН Беларусi:
 
— Мне найперш узгадваецца дзяцiнства. Мая родная вёска Рачкевiчы на Капыльшчыне. На дварэ глыбокая восень, халодна. На вячэру мацi ставiла на стол куццю, бацька адчыняў дзверы ў сенцы i стукаў у шыбы: "Дзяды, дзяды, iдзiце кашу есцi!"
 
Куццю гатавалi самi. Пачыналася ўсё з таго, што тата выцягваў з каморкi вялiкую ступу з таўшчэзнага дрэва i ўсе, у каго быў час, хоць па троху але таўклi крупы. Памятаю, что таўкач быў надта цяжкi і ў мяне гэтая справа не надта атрымлівалася.
 
Дзяды — гэта добрае i светлае сьвята, якое захоўвае сапраўдную нацыянальную традыцыю беларусаў.
 
 
Аляксандр КОКТЫШ, журналiст:
 
— Калi быць да канца шчырым, то з такой з'явай як Дзяды я пазнёмiўся ў тым самым 1988-м падчас шэсця да Курапатаў, праз выступы знакавых асобаў i нi з чым непараўнальны пах мiлiцэйскай "Чаромхi"…
 
Сказаць, што потым кожны год у гэты дзень хадзiў да могiлкаў сваiх дзядоў — значыць, схлусiць. Але з цягам часу стаўленне да родных, якiя пайшлi з жыцця, змянiлася кардынальна. Мне падаецца, я стаў куды больш глыбока разумець значэнне слова "спадчына".
 
Пазней з'явiўся артыкул пад такой жа назвай — "Дзяды", у якiм я распавёў пра дзеда-камунiста, знакамiтага партызана-ардэнаносца, якiм дагэтуль ганарацца мае родныя Ляхавiчы ды й я сам, i другога дзеда-антыкамунiста, "падкулачнiка", шчырага вернiка, якi кожную нядзелю шыбаваў 7 кiламетраў пешшу да касцёлу. Ужо колькi год запар туга па iх абсалютна аднолькавая… Бо незалежна ад iх заслуг перед грамадствам i перад Богам яны — мая спадчына, мой боль i мае унiверсiтэты.
 
Гэтым разам здолею прыйсцi на iх могiлкi толькi 7 цi 8 лiстапада: iнакш не выпадае з часам. А ўспамiнаць i шанаваць памяць сваiх дзядоў нiчога не перашкаджае i ў астатнiя днi году. Ды й цэлага жыцця…
 
 
Леанiд МАРАКОЎ, пляменнiк рэпрэсаванага паэта Валерыя Маракова, аўтар 10-томнага энцыклапедычнага даведнiка "Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794—1991":
 
— Дзяды — гэта памяць, а памяць — той падмурак, якi дазваляе нам з упэўненасцю глядзець у заўтра. Чым лепш мы знаёмыя са сваiм мiнулым, чым часцей выкарыстоўваем назапашаны досвед, тым больш у нас шанцаў не паўтарыць чужыя i ўласныя памылкi ў будучынi, некаторыя з якiх могуць мець для нацыi катастрафiчныя наступствы.
 
Гэтак, гiсторыя Беларусi ХХ стагоддзя — гэта гiсторыя рэпрэсiй, ад якiх наш народ пацярпеў больш за астатнiя. Сталiнiсты выразалi каля 80% беларускай iнтэлiгенцыii, тады, як, напрыклад, у Расеi — 15%. Iнтэлектуальны генафонд нацыi, напрацаваны за стагоддзi, быў амаль цалкам знiшчаны. Наша паўсюдная няўпэўненасць, абыякавасць, жывёльны страх — вынiк гэтага генацыду.
 
 
Iрына АФАНАСЬЕВА, спявачка:
 
— Калi я жыла з бацькамi i бабуляй, у нашай сям'i адзначалiся ўсе традыцыйныя рэлiгiйныя святы. Цяпер не на ўсё хапае часу, але на Вялiкдзень, на Радаўнiцу вяртаюся да вытокаў, абавязкова наведваю магiлы бацькi, дзядулi.
 
Дзяды — гэта добрае, светлае свята, бо яно аб'ядноўвае людзей. Напячы блiноў, паклiкаць памерлых — цудоўная завядзёнка. У нас, у прынцыпе iншае пакаленне, але я яшчэ пра гэтыя традыцыi помню.
 
 
 
 
Iгар ЧАРНЯЎСКI, намеснiк начальнiка ўпраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры:
 
— Я б не называў Дзяды з Радунiцай святамi. Гэта памятныя днi, калi чалавек настройваецца на пэўныя думкi, наведвае могiлкi… Для мяне Дзяды звязаныя з глыбокiмi ўнутранымi перажываннямi, вельмi асабiстымi ўспамiнамi аб памерлых блiзкiх, якiх так не хапае.
 
Мы ў сям'i вялiкiх застолляў не робiм, але за стол сядаем i абавязкова ўспамiнаем тых, каго больш няма з намi.
 
 
Архiўныя фота - Радыё Свабода
Категория: Новости.Беларусь | Просмотров: 4255 | Добавил: anstrol | Теги: беларусь, курапаты, дзяды | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 3
3 gliskTokign  
0
http://top1o0.ru - .

2 gliskTokign  
0
Whence to me the nobility?http://yaqi.ru - .

1 gliskTokign  
0
I would like to talk to you on this question.http://stroikazhurnal.ru - .

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа

Календарь
«  Октябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Архив новостей

Наш опрос
Вы бывали в Беларуси?
Всего ответов: 118

Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz

  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Обмен WebMoney
      Отдадите:  
      Получите:  

    People Group

    Copyright MyCorp © 2024