Сядзіба ў в.Старыя Пескі, Бярозаўскі раён
Выгляд з боку возера Чорнае. Дом пабудаваны на мяжы XVIII—XIX ст. ў стылі класіцызму ў маёнтку графаў Пуслоўскіх. Аднапавярховы будынак з чатырохкалонным ганкам; з правага боку фрагмент двухпавярховай афіцыны з купалам і дабудаванай аранжарэяй ("павільён руж"), з левага боку вятрак. Вакол пейзажны парк, які захаваўся. На алоўкавым, падмаляваным сепіяй і акварэллю малюнку надпіс: «Пескі 8 сакавіка 1865. Губ. Гродзенская. Сядзіба».
д.Старые Пески, Березовский район, Брестская область