Ліда над ракой Лідзейкай
Губерня Віленская. (Сёння - раённы цэнтр Гродзенскай вобласці). "Вельмі старадаўняе мястэчка. Руіны замку, збудаванага Вялікім Князем Літоўскім Гедымінам у 1323 годзе. У гэты замак прыязджалі Вялікія Князі Вітаўт, Ягайла, Аляксандр Ягелончык. Тут жыў Тахтамыш, хан татарскі. Лідзкім старастам быў Хаджы-Гірэй - пазней - хан Крымскі. Замак разбураны шведамі ў 1710 годзе."